Новости сельского хозяйства в Беларуси и за рубежом

Цешчы зяць купіў «Дзірол»...

«Сельская газета» ищет лучшую частушку о деревне

Нагадваем, нас цікавяць усе яе накірункі — хлеб, хлебароб, родная зямля, любімая вёска, сельская моладзь… Пераможцы конкурсу атрымаюць не толькі памятныя падарункі, але і змогуць бліснуць сваімі талентамі ў Мінску на XXIII міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі» 2—4 мая.

20190407 012

Удзельнікі вакальнай групы народнага аматарскага музычна-паэтычнага аб’яднання «Белазоры» Віталь ЦЕРАМАЎ, Валянціна БЕЛАНОЎСКАЯ, Людміла ВАЛАСЕВІЧ, Любоў ШЫБАЛКА, Ірына СМОЛІНА, Марына ДРАЗДОВІЧ, Ірына ГЛУШАНІНА, Паліна ВАЛАСЕВІЧ.

Цешчы зяць купіў «Дзірол»...

«Сельская газета» ищет лучшую частушку о деревне

Нагадваем, нас цікавяць усе яе накірункі — хлеб, хлебароб, родная зямля, любімая вёска, сельская моладзь… Пераможцы конкурсу атрымаюць не толькі памятныя падарункі, але і змогуць бліснуць сваімі талентамі ў Мінску на XXIII міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі» 2—4 мая.

20190407 012

Удзельнікі вакальнай групы народнага аматарскага музычна-паэтычнага аб’яднання «Белазоры» Віталь ЦЕРАМАЎ, Валянціна БЕЛАНОЎСКАЯ, Людміла ВАЛАСЕВІЧ, Любоў ШЫБАЛКА, Ірына СМОЛІНА, Марына ДРАЗДОВІЧ, Ірына ГЛУШАНІНА, Паліна ВАЛАСЕВІЧ.

Вырашылі замахнуцца на званне лаўрэатаў нашага конкурсу — удзельнікі народнага аматарскага музычна-паэтычнага аб’яднання «Белазоры» Зембінскага цэнтра культуры, што ў Барысаўскім раёне. Гэтая суполка яднае некалькі дзясяткаў творцаў-актывістаў, якія рэалізуюць сябе ў зусім розных накірунках. У прыватнасці, у «Белазорах» ёсць групы вакальная і паэтычная, а таксама ў цэнтры працуе аматарскае аб’яднанне «Летапіс».

Асаблівасць апошняга клуба па інтарэсах, да прыкладу, гэ­та ўзнаўленне гісторыі роднага краю. Кіруе «Летапісам» Валянціна Бе­ла­ноўская — мясцовы кампазітар. Яна ў су­аў­тарстве з ўраджэнкай Зембіна паэткай Люд­мілай Валасевіч нават стварае спецыяльна для «Белазораў» песні.

— Выпадак гэта, згадзіцеся, унікальны, — заўважыла «СГ» кіраўнік Зембінскага цэнтра культуры Ірына Глушаніна. — У гэтым сэнсе, як кажуць, зоркі сышліся: дзякуючы тандэму ў рэпертуары музычна-паэтычнага аб’яднання з’явілася амаль 15 аўтарскіх песень. Яны вельмі добра ўпісваюцца по тэматыцы ў наш песенны арсенал. І гэты здабытак, як кажуць прафесійныя дзюсары, «цягне на цэлы альбом». Але спачатку зембінскія артысты вырашылі пацягацца за пальму першынства на вашым конкурсе прыпевак. Калектыў у нас надта крэпкі і цікавы.

— Імпэт і харызма ёсць, «вострыя» куплеты — таксама. Спадзяёмся, гэтага хопіць на перамогу, — дадае Людміла Валасевіч. — Нашы прыпеўкі вядомыя на ўвесь раён. Іх не раз слухалі падчас імпрэз «Белазораў» на Барысаўшчыне. У жыхароў Зембіна нават ёсць свае чатырохрадкоўі-«фаварыты» з нашага рэпертуару. Мне персанальна ўвогуле падабаецца жанр сатыры ў літаратуры, з-за гэтага люблю ствараць гумарэскі. Дарэчы, ёсць і на вясковую тэматыку. Хаця на гэтае я і не вучылася: па адукацыі тэхнолаг швейнай вытворчасці.

Творы Людмілы Валасевіч, да слова, друкуюцца ў мясцовых газетах, іх можна знайсці ў калектыўных зборніках паэтаў Барысаўшчыны, а таксама Мінскага народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца», што працуе пры сталічнай бібліятэцы імя Пушкіна.

Сёння мы друкуем прыпеўкі Людмілы Валасевіч. У наступных нумарах раскажам пра іншых прэтэндэнтаў на перамогу.

Каб паўдзельнічаць у нашым спаборніцтве, вам патрэбна запісаць ролік на адну хвілінку, дзе вы сольна ці з цэлым калектывам выконваеце свае прыпеўкі. Нам не важныя ваша прафесія, узрост, мова выканання. Мы шукаем арыгінальныя, завадныя, нават забіяцкія чатырохрадкоўі. Відэа павінна суправаджацца паведамленнем, у якім патрэбна пакінуць свае каардынаты, расказаць пра сябе і гісторыю стварэння сваёй прыпеўкі. Заяўкі прымаюцца да 23 красавіка. Паважаныя частушачнікі, запрашаем да ўдзелу! Часу засталося не так шмат!
Людміла ВАЛАСЕВІЧ

Наша Насця — сем пудоў.
Бікіні купіла.
На конкурсе
«Міс свінарка»
Смеху нарабіла.

* * *

Хлеб — усяму галава,
Так дзяды казалі.
А ўнукі каравай
На чыпсы прамянялі.

* * *

У вясковых прыгажунь,
Як лілея, тварык,
А на гарадскую даму
Брэша нават Шарык.

* * *

А мы весела працуем,
У вёсцы весела жывём.
Як народзіцца дзіцятка,
У калыску смех кладзём.

* * *

Цешчы зяць купіў
«Дзірол» —
Зубы так блішчэлі.
Цераз месяц у яе
Два ўсяго тырчэлі.
УВАГА!

Каб прыняць удзел у нашым конкурсе прыпевак, ваш ролік трэба запісаць на CD-дыск і даслаць поштай на адрас: г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а. Ці накіраваць сваю заяўку праз інтэрнэт. Для гэтага неабходна загрузіць ролік на адно з воблачных сховішчаў — «Google Диск» или «Яндекс.Диск». Скапіраваць спасылку на загружаны ролік (не сам ролік!) і даслаць яе на электронную пошту Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. Тэлефон для сувязі (8–017) 287-16-21.

Источник

Наверх